Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат палітвязьняў В.Леванеўскага і А.Васільева падаў скаргі ў Вярхоўны суд


Алег Грузьдзіловіч, Менск Адвакат Аляксандар Бярылаў паведаміў, што напярэдадні сустрэўся з Валерам Леванеўскім і Алякcандрам Васільевым у калёніях Магілёва і Воршы, дзе яны адбываюць пакараньне і ўзгадніў зь імі тэксты скаргаў.

Паводле адваката, абодва палітвязьні мяркуюць і далей працягваць барацьбу за сваё вызваленьне.

(Бярылаў: ) “Адказу будзем чакаць цягам месяца. І далей усе дзеяньні будзем узгадняць з асуджанымі Леванеўскім і Васільевым. Магчыма, будзем спрабаваць выйсьці на іншы ўзровень. Магчымы нават зварот у міжнародныя арганізацыі”, — паведаміў Аляксандар Бірылаў.

Лідэры гарадзенскіх прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі і Аляксандар Васільеў летась былі асуджаныя нібыта за абразу прэзыдэнта. Ва ўлётцы, якую яны распаўсюдзілі сярод прадпрымальнікаў, было напісана: “Прыйдзі і скажы, што ты супраць таго, каб за твой кошт нехта езьдзіў у Аўстрыю адпачываць, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненьне”. За гэтыя словы Валер Леванеўскі і Аляксандар Васільеў атрымалі два гады калёніі кожны.
XS
SM
MD
LG