Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ затрымала Аляксандра Казарэза


Алег Супрунюк, Берасьце Прэсавая служба ўправы КДБ Берасьцейскай вобласьці распаўсюдзіла заяву, якая тычыцца затрыманьня Аляксандра Казарэза.

У заяве гаворыцца, што жыхар Кобрыні Аляксандар Казарэз быў затрыманы 14 лютага і цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары берасьцейскага КДБ. У адносінах да спадара Казарэза распачатыя адразу дзьве крымінальные справы — за махлярства, а таксама за падробку, выраб альбо выкарыстаньне падробленых дакумэнтаў.

Абвінавачаньні сьцьвярджаюць, што Аляксандар Казарэз за грошы дапамагаў жыхарам Беларусі і Ўкраіны рыхтаваць дакумэнты для атрыманьня палітычнага прытулку за мяжой. Паводле прэсавай службы берасьцейскага КДБ, спадаром Казарэзам рыхтаваліся адпаведныя інструкцыі, “як паклёпнічаць на сваю Радзіму”.

Аляксандар Казарэз — актывіст Беларускай Хрысьціянскай прэсавай групы абароны правоў чалавека, што дзейнічае ў сыстэме Расейскай і Ўкраінскай Царквы эвангельскіх хрысьціянаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG