Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Бярозка – ганаровы грамадзянін гораду Монтысэла ў штаце Мінэсота


Севярын Квяткоўскі, Менск Урачыстую вечарыну да 90-х угодкаў Анатоля Бярозкі зладзіў у менскім Доме літаратара клюб “Спадчына”. Анатоль Бярозка — літаратурны псэўданім Мацьвея Смаршчка, заходнебеларускага паэта. У захопленай у 1939 годзе савецкімі войскамі Вільні Анатоль Бярозка друкаваў у студэнцкай насьценгазэце антысталінскія вершы.

Да ўгодкаў паэта кіраўнік гістарычна-культурнага клюбу “Спадчына” Анатоль Белы падрыхтаваў кнігу, дзе зьмешчаныя вершы і ўспаміны Анатоля Бярозкі, а таксама літаратурныя нарысы пра ягонае жыцьцё і творчасьць.

(Белы: ) “Шмат было падабрана дакумэнтальных матэрыялаў. Фатаздымкі: ягоных бацькоў, у асяродзьдзі дзеячаў Заходняй Беларусі: Шырма, Танк, Хмара, Станкевіч”.

Цяпер Анатоль Бярозка ганаровы грамадзянін гораду Монтысэла ў штаце Мінэсота. Імем доктара і паэта названы шпіталь Мантысэлы. Анатоль Белы адзначае мэцэнацтва Анатоля Бярозкі, які падтрымлівае беларускія культурніцкія праекты ў ЗША і ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG