Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 18 лютага


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Калгаснік Беларусі”, 1935 год. На ІІ усесаюзным зьезьдзе калгасьнікаў-ударнікаў Мікалай Бухарын:

“Папрабуйце напасці на нас, паны-імперыялісты!.. Мы падымем тагды на барацьбу працоўных усяго свету, а ў нутры краіны кожны завод і кожны калгас ператворацца ў ваенную крэпасць соцыялізма. І не наракайце на нас тагды, што гісторыя абрушыць на вас як горны абвал, як звяржэнне магутнага вулкана, спепяляючы гнеў мільёнаў, які падыме вас на штыкі, каб, па прыкладу Расіі, назаўсёды палажыць канец праклятаму капіталістычнаму рабству. (Гарачыя, доўгія апладысменты. Дэлегаты ўстаюць. Раздаюцца крыкі “ура”.)”

“Бацькаўшчына”, 1955 год. Пра радыё “Вызваленьне”:

“Другі вельмі паважны мінус, гэта абмежаваны засяг перадачаў. Яны абыймаюць толькі Беларусь — ды й то няведама, ці чутны яны на ўсім этнаграфічным прасторы, бо як даведваемся, за аснову бярэцца толькі БССР… Урэшце, важным зьяўляецца і перадаваньне на Захад. Гэткім чынам, перадачы былі-б выстаўленыя на крытыку грамадзтва, што шмат памагло-б у іх палепшваньні. Па-другое, у гэткіх краінах, як Канада, ЗША ці Аргентына жывуць тысячы нашых суродзічаў — старых эмігрантаў, што камунізаваліся пад уплывам камуністычнае прапаганды”.

“Рэспубліка”, 1995 год:

“Нават у наш поўны жудасных здарэньняў час пажар у вёсцы Здраўнева Віцебскага раёна прымусіў здрыгануцца. Хаця і не поўнасцю, але ў бязлітасным полымі згарэў дом-музей Ільі Рэпіна. Яшчэ адным дзіўным і непаўторным помнікам стала менш на зямлі беларускай. А ў пэўным сэнсе — і на ўсёй планеце Зямля… Ад поўнага знішчэння цудоўны па архітэктуры будынак удалося выратаваць толькі дзякуючы аператыўнаму з’яўленню пажарных разлікаў ды сажалцы, што была побач”.
XS
SM
MD
LG