Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская тэлевізія расказала пра ўціск дэмакратычнай апазыцыі ў Горадні


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Увечары 18 лютага ў галоўным выпуску навінаў першай праграмы польскага тэлебачаньня, бадай, упершыню пасьля пэрыяду леташніх выбараў і рэфэрэндуму зьявіўся рэпартаж непасрэдна зь Беларусі, у якім распавядалася пра тое, як улады ціснуць на грамадзкіх дзеячаў, якія вымушаныя хавацца ад перасьледу.

У матэрыяле з Горадні журналісты польскага тэлебачаньня, сярод іншага, распавядаюць пра спробу затрыманьня кіраўніка дэмакратычнага руху “Гарадзенскі выбар” Зьмітра Іваноўскага, які вымушаны цяпер хавацца ад уладаў. Здымачная група апісвае свае ўражаньні пасьля спробы знайсьці спадара Іваноўскага.

(Карэспандэнт: ) “Сустрэча са спадаром Іваноўскім прыгадвала сцэнар дэтэктыўнага фільму. Чаканьне ў кавярнях на сувязных, некалькі гадзінаў язды па горадзе, наведваньне розных кватэраў і ў кухні адной зь іх нарэшце сустрэча”.

Польскія журналісты адзначаюць, што большасьць беларусаў ня ведае пра акцыі пратэсту супраць уладаў, бо яны жывуць сваімі праблемамі, якіх маюць шмат.

(Карэспандэнт: ) “Беларусы ня ведаюць, што такое грамадзкая салідарнасьць, а афіцыйная прапаганда паказвае апанэнтаў сыстэмы як здраднікаў народу”.

У матэрыяле польскага тэлебачаньня згадваецца таксама пра спробы стварэньня новага незалежнага радыё, якое вяшчала б на тэрыторыю Беларусі з Польшчы.
XS
SM
MD
LG