Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш пра будучы візыт у Эўропу


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што скарыстае будучы візыт у Эўропу дзеля ўмацаваньня трансатлянтычных сувязяў. Буш сказаў, што ягоная галоўная мэта – нагадаць амэрыканцам і эўрапейцам пра важнасьць іх дачыненьняў дзеля ўзаемнай бясьпекі і міру. Прэзыдэнт Эўракамісіі Хозэ Мануэль Бароза заявіў, што хацеў бы паляпшэньня стасункаў паміж ЗША і Эўразьвязам. Дачыненьні паміж ЗША і некаторымі эўрапейскімі краінамі, такімі як Францыя і Нямеччына, пагоршыліся пасьля пачатку ваенных дзеяньняў у Іраку.
XS
SM
MD
LG