Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Візыт кіраўніка МЗС Расеі ў Грузію


ТБІЛІСІ. Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў, які знаходзіцца з візытам у Тбілісі, выказаў надзею, што адмова расейскай дэлегацыі наведаць мэмарыял загінуўшым за тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі, не адаб’ецца на перамовах па ключавых праблемах расейска-грузінскіх стасункаў. Выступаючы перад журналістамі Лаўроў адзначыў, што наведваньне мэмарыялу не ўваходзіла першапачаткова ў праграму візыту і было ўключана ў апошні момант. Грузінскія ўлады расцанілі гэтыя дзеяньні як падтрымку сэпаратыстаў і няўвагу да народу Грузіі. Падчас візыту Лаўроў мае намер ў прыватнасьці абмеркаваць лёс расейскіх ваенных баз у Грузіі.
XS
SM
MD
LG