Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На баўгарскага хакера завялі дзьве крымінальныя справы


Алесь Дашчынскі, Менск Беларускія праваахоўныя органы завялі дзьве крымінальныя справы на 25-гадовага грамадзяніна Баўгарыі, які абвінавачваецца ва ўзломе інтэрнэт-сайта Міністэрства замежных справаў Беларусі. Падрабязнасьці падае наш карэспандэнт.

Упраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня менскай міліцыі лічыць, што грамадзянін Баўгарыі Добрын Гаспадзінаў парушыў артыкулы 350 і 351 (частка другая) крымінальнага кодэксу Беларусі. 1 лістапада мінулага года ён ўчыніў несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі сайта Міністэрства замежных справаў Беларусі. Хакер нібыта “зьмяніў інфармацыю і прывёў яе ў непрыгодны стан”. Распавядае прэсавы сакратар міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных.

(Савіных: ) “Быў учынены ўзлом вэбсайту МЗС і нанесены пэўны ўрон як структуры сайту так і матэрыялам, якія там былі. Гэты ўрон потым быў адноўлены намаганьнямі адпаведнага падразьдзяленьня МЗС”.

Паводле Андрэя Савіных, спробы атакі хакераў на сайт міністэрства замежных справаў Беларусі адбываюцца пастаянна, аднак толькі баўгарыну ўдалося яго ўзламаць.

Пасьля ўзлому МЗС зьвярнулася ў беларускія праваахоўныя органы, а пошукам хакераў займаўся нават Інтэрпол.

Паводле прэсавай службы міністэрства ўнутраных справаў, Добрын Гаспадзінаў пражывае ў баўгарскім горадзе Бургас. Ён падвергнуты адміністратыўнаму пакараньню. Пакуль беларускі бок не патрабуе экстрадыцыі спадара Гаспадзінава і займаецца зборам адпаведных матэрыялаў па справе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG