Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш пракансультуецца з эўрапейскімі саюзьнікамі наконт Сырыі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў сёньня, што Сырыя ня йдзе ў нагу зь іншымі нацыямі на Блізкім Усходзе і падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты будуць супрацоўнічаць зь іншымі краінамі ў ціску на Дамаск, каб той вывеў свае войскі зь Лібану. Буш сказаў, што ён ня ведае, ці мае Сырыя дачыненьне да забойства былога прэм’ер-міністра Лібану Рафіка Харыры. Аднак, паводле прэзыдэнта, адкліканьне амбасадара ЗША з Сырыі, гаворыць сам за сябе:

(Буш:) “Мы адклікалі нашага амбасадара, і гэта сьведчыць пра тое, што ўзаемадачыненьні ня рухаюцца наперад, што Сырыя ня хоча ісьці ў нагу з прагрэсам, які адбываецца на большай частцы Блізкага Ўсходу, і што яна ёсьць той краінай, якая ня йдзе разам з дэмакратычным рухам”.

Прэзыдэнт Буш паведаміў таксама, што ён будзе кансультавацца з саюзьнікамі наконт Сырыі ў часе свайго візыту ў Эўропу на наступным тыдні.
XS
SM
MD
LG