Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарчая камісія Іраку пацьвердзіла вынікі выбараў


БАГДАД.Выбарчая камісія Іраку пацьвердзіла вынікі нядзельных выбараў. Шыіцкая кааліцыя --Аб’яднаны Ірацкі Альянс --атрымала 140 месцаў зь ліку дзьвюхсот сямідзесяці пяці ўсіх месцаў ў парлямэнце. Курдзкі Альянс будзе мець 74 месцы, а блёк часовага прэм’ера Іяда Алаўі – 40. Пакуль не вядома, як будуць падзеленыя астатнія 20 месцаў. У часе свайго першага паседжаньня Нацыянальная Асамблея Іраку адразу зоймецца распрацоўкай новай Канстытуцыі краіны.
XS
SM
MD
LG