Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі Харватыя хоча ўвайсьці ў Эўразьвяз, яна мусіць выдаць злачынцаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Міністар замежных справаў Польчшы Адам Ротфэльд заявіў, што Брусэль паставіў пачатак перамоваў аб далучэньні Харватыі да Эўразьвязу ў залежнасьць ад выдачы ваенных злачынцаў трыбуналу ў Гаазе.

“Калі да 17 сакавіка генэрал Антэ Гатовіна, які абвінавачваецца ў ваенных злачынствах і хаваецца цяпер на харвацкай тэрыторыі, не стане перад Трыбуналам у Гаазе, Брусэль не пачне перамовы з Харватыяй аб далучэньні гэтай краіны да Эўразьвязу”, – заявіў Ротфэльд пасьля спатканьня ў Варшаве з генэральным пракурорам міжнароднага Трыбуналу ў справах былой Югаславіі Карлай Дэль Понтэ.

Спадарыня Дэль Понтэ падкрэсьліла, што трэба зрабіць усё магчымае, каб прыцягнуць да адказнасьці Радавана Караджыча і Радка Младзіча – спраўцаў разьні ў Срэбрэніцы ў ліпені 1995 году, інакш, паводле спадарыні пракурор, міжнародная супольнасьць ня зможа сёлета годна адзначыць дзесятую гадавіну тых жахлівых падзеяў.

Карла Дэль Понтэ заявіла, што на свабодзе дагэтуль знаходзяцца 18 чалавек, якія абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах на тэрыторыі былой Югаславіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG