Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран і Сырыя аб''ядноўваюцца супраць "зьнешняй пагрозы"


ТЭГЕРАН: Прэзыдэнт Ірану Хатамі выказаў сваю падтрымку кіраўніцтву Сырыі. Пасьля перамоваў з прэм’ер-міністрам Сырыі Аль-Атары Хатамі заявіў, што Тэгеран паважае Сырыю за тое, што яна знаходзіцца на першай лініі фронту змаганьня з сыянісцкім рэжымам у Ізраілі. Пры гэтым прэзыдэнт Ірану выказаўся за мір у рэгіёне і сказаў, што ён ня хоча напружанасьці на Блізкім Усходзе. У сераду прэм’ер Сырыі заявіў, што Іран і Сырыя аб’яднаюцца супраць зьнешняй пагрозы, маючы на ўвазе ціск з боку ЗША на гэтыя абедзьве краіны.
XS
SM
MD
LG