Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старцы б''юцца – у торбах ашомкі труцца


Леанід Дранько-Майсюк, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Людзі не павінны біцца, супраць гэтага Бог, аднак жа спрадвеку людзі толькі тым і займаліся, што біліся, і, на жаль, таўкуць адно аднаго й па сёньняшні дзень.

У асноўным гэта бойкі за выгоднае месца, за выгодную тэрыторыю – словам, за тое, што дае магчымасьць жыць.

Жабракі, як, дарэчы, і гандляры, імгненна вызначаюць выгоднасьць таго ці іншага месца...

У Давыд-Гарадку жабракоў называюць старцамі. Як яны біліся на маёй радзіме, я ніколі ня бачыў; бачыў жа бойку менскіх старцаў…

Бойка была вядома за што – за месца! Відовішча балючае і прыкрае: сіпатыя галасы, лаянка, кроў; злавесна шамацелі, заціснутыя ў сініх кулаках, брудныя поліэтыленавыя торбы, зь якіх выпадалі абгрызеныя кавалкі сухога хлеба.

Лусты чэрствага хлеба ў Давыд-Гарадку называюць ашомкамі. Так яно й згадалася падчас тае несамавітае бойкі: старцы б''юцца – у торбах ашомкі труцца.
XS
SM
MD
LG