Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віктар Юшчанка падтрымаў плян вываду ўкраінскага кантынгенту з Іраку


КІЕЎ: Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што вывад украінскага кантынгенту з Іраку зьяўляецца першачарговай задачай новага міністра абароны Анатоля Грыцэнкі. Аб гэтым ён заявіў падчас сустрэчы з галоўнымі вайсковымі камандзірамі. Паводле Юшчанкі, трэба захаваць жыцьцё вайскоўцаў любою цаною і пара пачаць дыпляматычныя крокі ў справе іх вываду з Іраку. Дагэтуль у Іраку загінулі 17 украінскіх вайскоўцаў. Украіна супрацівілася вайне ў Bраку, аднак пазьней накіравала ў гэтую краіны 1650 вайскоўцаў, якія ўвайшлі ў склад міжнароднай дывізіі пад польскім камандаваньнем.
XS
SM
MD
LG