Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дамагаюцца вываду сырыйскіх войскаў з Лібану


ВАШЫНГТОН. ЗША дамагаюцца ўзмацненьня міжнароднага ціску на Сырыю з тым, каб сырыйскія войскі былі выведзеня з Лібану. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла ў гэтай сувязі, што Сырыя ўяўляе сур’ёзную праблему для рэгіянальнай бясьпекі. ЗША, сказала Райс, падтрымалі рэзалюцыю ААН, якія заклікае да вываду сырыйскіх войскаў з Лібану, каб дамагчыся міжнароднага асуджэньня палітыкі, якую Дамаск праводзіць у сябе ў краіне і ў паўднёвым Лібане. Злучаныя Штаты адклікалі свайго амбасадара з Дамаску – пасьля таго як у Бэйруце быў забіты былы прэм’ер Лібану Рафік Харыры. Ён выступаў за вывад з краіны сырыйскіх войскаў.
XS
SM
MD
LG