Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слуханьні ў камітэте выведкі Сэнату ЗША


ВАШЫНГТОН. “Аль-Кайда і зьвязаныя зь ёй групоўкі ўяўляюць галоўную небясьпеку для ЗША. Іран становіцца асноўнай пагрозай амэрыканскім інтарэсам на Блізкім Усходзе. Пра гэта заявілі кіраўнікі службаў бясьпекі на слуханьнях ў камітэте выведкі Сэнату ЗША. Кіраўнік ЦРУ Портэр Гос сказаў, што “гэта толькі пытаньне часу”, што тэрарысты паспрабуюць выкарыстаць хімічную, біялягічную, радыялягічную ці ядзерную зброю”. Паводле Госа, ісламскія экстрэмісты выкарыстоўваюць канфліктную сытуацыю ў Іраку дзеля папаўненьня шэрагаў тэрарыстычных груповак. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд сказаў, што ЗША маюць інфармацыю пра тое, што “Аль-Кайда” плянуе далейшыя напады на ЗША.
XS
SM
MD
LG