Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкія палітыкі не дамовіліся пра прэм''ера


БАГДАД. Ірацкае кіраўніцтва паведаміла, што вядучыя шыіцкія палітыкі Іраку ня здолелі сёньня дамовіцца наконт кандыдатуры прэм’ер-міністра. Алі Хашым аль-Юшаа, адзін зь лідэраў кіраўнічага альянсу, сказаў, што пасьля многіх гадзінаў перамоваў за закрытымі дзьвярыма удзельнікі дамовіліся правесьці тайнае галасаваньне, хутчэй за ўсё ў пятніцу, каб выбраць паміж лідэрам рэлігійнай партыі Дава Ібрагімам аль-Джаафары і лідэрам сьвецкага Ірацкага Нацыянальнага кангрэсу Ахмадам Чалябі.
XS
SM
MD
LG