Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Лібане пахавалі былога прэм''ер-міністра


БЭЙРУТ. У сталіцы Лібану прайшло пахаваньне былога прэм’ер-міністра краіны Рафіка Харыры, забітага ў панядзелак у выніку тэрарыстычнага акту. У пахавальнай працэсіі ўдзельнічалі сотні тысяч чалавек. Пахаваньне ператварылася ў маштабную антысырыйскую дэманстрацыю.

Лібанская апазыцыя вінаваціць Сырыю ў дачыненьні да забойства экс-прэм’ера. Летась Харыры пакінуў лібанскі ўрад і перайшоў у апазыцыю, дамагаючыся вываду 14-тысячнага сырыйскага вайсковага кантынгенту, што знаходзіцца ў Лібане ўжо звыш 20 гадоў.
XS
SM
MD
LG