Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чачэнія: звыш 1000 выкраданьняў за год


МАСКВА. Паводле зьвестак міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Г’юман Райтс Уотч”, у Чачэніі за апошні год выкрадзена звыш тысячы чалавек. На прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве прадстаўніца арганізацыі Анна Нэйстат заявіла, што да большасьці выкраданьняў маюць дачыненьне супрацоўнікі фэдэральных расейскіх і мясцовых сілавых структур. Матэрыялы, сабраныя праваабаронцамі “Г’юман Райтс Уотч”, будуць перададзеныя ў камісію ААН у пытаньнях правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG