Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заклікае вызваліць Марыніча


Юры Сьвірко, Кіеў Як паведаміла ў сераду дэпутатка Эўрапейскага парлямэнту ад Латвіі Інэсэ Вайдэрэ, Эўрапарлямэнт накіраваў афіцыйны ліст беларускім уладам, заклікаючы іх вызваліць былога амбасадара Беларусі ў Латвіі Міхаіла Марыніча й перагледзець выстаўленыя яму абвінавачваньні.

Спадарыня Вайдэрэ, якая ўваходзіць у групу “Эўропа нацыяў”, паведаміла журналістам: “Сёньня мы атрымалі радасную вестку, што падрыхтаваны нашай групай ліст учора быў дастаўлены ў амбасаду Беларусі. Асабліва прыемна, што ліст трапіў да адрасата менавіта ў той дзень, калі ў Брусэлі гасьцявалі сыны Марыніча”.

Паводле Інэсэ Вайдэрэ, напярэдадні ў брусэльскай рэзыдэнцыі Эўрапарлямэнту адбылася сустрэча яшчэ аднаго дэпутата ад Латвіі Алдыса Кушкіса з сынамі Міхаіла Марыніча Ігарам і Паўлам, якія ад імя беларускай арганізацыя “За свабоду палітвязьняў” распавялі прадстаўнікам Эўрапейскага парлямэнту й НАТО пра навіны ў справе іхняга бацькі, апэляцыя на прысуд якому будзе разглядацца ў Менску ў пятніцу. Паводле сыноў Марыніча, у гэтай справе немажлівыя ніякія палітычныя кампрамісы.
XS
SM
MD
LG