Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыман заваяваў першы залаты мэдаль у гэтым сэзоне


RFE/RL Першы залаты мэдаль сярод беларускіх біятляністаў на сёлетнім Кубку сьвету заваяваў Аляксандар Сыман. Ён перамог сёньня на восьмым этапе Кубку сьвету ў спрынце на 10 кілямэтраў у Славеніі.

На трасе ў славенскім Паклюцы ў 10-кілямэтровым спрынце беларус Аляксандар Сыман не зрабіў ніводнага промаху і прыехаў на фініш першым (24:55.6). Гэта першы вялікі посьпех беларускіх біятляністаў у гэтым сэзоне. На другім месцы расеец Сяргей Ражкоў (+5.6 сэкунды). На трэцім – Андрэас Бірнбахер зь Нямеччыны (+16.7 сэкунды).

Тымчасам на эўрапейскім чэмпіянаце, які праходзіць у Навасібірску, у спрынце на 10 кілямэтраў таксама сёньня перамог беларус – Аляксей Айдараў.
XS
SM
MD
LG