Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы занепакоеныя лёсам Саюзу палякаў Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Апошнія падзеі ў Саюзе палякаў прыцягнулі ўвагу польскага друку

Аўтарытэтны польскі штодзёньнік Rzeczpospolita у матэрыяле “Хто хоча зьнішчыць Саюз палякаў Беларусі” адзначае, што канфлікт паміж старшынём і намесьнікам старшыні гэтай арганізацыі можа скончыцца ліквідацыяй арганізацыі, бо “ім зацікавіліся беларускія ўлады”.

“Саюз палякаў атрымаў папярэджаньне ад Міністэрства юстыцыі Беларусі. Паводле міністэрства, быў парушаны статут арганізацыі і беларускае заканадаўства, паводле якога дастаткова яшчэ аднаго папярэджаньня і Саюз можа спыніць сваё існаваньне”, - піша Rzeczpospolita.
XS
SM
MD
LG