Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 16 лютага


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 16 лютага

“Звязда”, 1945 год. Ліст кіраўніцтву БССР М.Спыхальскага ад імя Рады Нарадовай Варшавы:

“Рада Нарадова г.Варшава выносіць сардэчную падзяку ад імені змучаных жыхароў сталіцы Польшчы Вярхоўнай уладзе брацкага беларускага народа… Лонданскія эмігранты, здраднікі і капітулянты, тыя самыя, якія ўцягнулі наш горад у крывавы вір непатрэбнага паўстання, не будуць ужо больш муціць ваду нашых узаемных адносін. Прайшоў беззваротна перыяд спрэчак і непаразуменняў. Узаемна сабе дапамагаючы, будзем разам працаваць на карысць нашых рэспублік і адбудовы нашых сталіц. Шлем гарачыя віншаванні сялянам-калгаснікам, якія хлеб свой аддалі галадаючаму насельніцтву Варшавы”.

“Чырвоная змена”, 1965 год:

“Цяпер, напярэдадні выбараў, у гарадах, у вёсках рэспублікі працуе вялікі атрад маладых агітатараў. І вельмі важна, каб кожная іх сустрэча з выбаршчыкамі была хвалюючай, пакідала глыбокі след у сэрцах… Неабходна зрабіць, каб гэтыя сустрэчы насілі масавы характар, каб у час іх выбаршчыкі маглі дэталёва пазнаёміцца з грамадска-палітычнай і працоўнай дзейнасцю сваіх кандыдатаў у дэпутаты, выказалі ім свае прапановы і меркаванні наконт работы савецкіх устаноў, далі наказ сваім пасланцам”.

“Добры вечар”, 1995 год:

“У Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь 14 лютага адбылася цырымонія перадачы архіўных матэрыялаў з МЗС ФРГ, якія датычаць дзейнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд 1920–1928 гадоў. Яшчэ ў маі 1994 года былы міністр замежных спраў Беларусі П.Краўчанка ў асабістым пісьме да міністра замежных спраў ФРГ К.Кінкеля звярнуўся з просьбай аказаць садзейнічанне ў атрыманні гэтых дакументаў. Нямецкі бок адклікнуўся на просьбу… Матэрыялы падрабязна адлюстроўваюць развіццё адносін паміж БНР і Германіяй, змяшчаюць аналітычныя і даведачныя звесткі аб становішчы Беларусі, карты рэспублікі тых гадоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG