Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінансавая кампэнсацыя ізраільскім перасяленцам


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ў парлямэнце Ізраілю адбудзецца галасаваньне ў пытаньні фінансавай кампэнсацыі для больш чым 8 тысячаў ізраільскіх перасяленцаў, якія сёлета пакінуць Паласу Газы. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон паведаміў, што працэс высяленьня скаардынаваны з палестынскімі чыноўнікамі. Ізраіль і Палестынская аўтаномія дасягнулі прынцыповай дамоўленасьці аб перадачы гораду Ерыхон пад кантроль палестынцаў. Ізраільскі бок пагадзіўся ня толькі вывесьці войскі з гораду, але й дэмантаваць асноўны кантрольна-прапускны пункт на ўезьдзе ў Ерыхон. На Заходнім беразе Ярдану ізраільскія вайскоўцы застрэлілі ў аўторак увечары двух узброеных палестынцаў. Паводле камандаваньня, баевікі спрабавалі пранікнуць ў габрэйскае паселішча. Экстрэмісцкая групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы” прызнала, што забітыя былі сябрамі аднаго зь яе падразьдзяленьняў. Найменей 5 палестынцаў былі забітыя за мінулы тыдзень, нягледзячы на замірэньне паміж Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй.
XS
SM
MD
LG