Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутыкненьні паміж курдамі і турэцкай паліцыяй


АНКАРА. У шэрагу гарадоў Турэччыны адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і курдзкімі дэманстрантамі. Прыхільнікі былога лідэра Курдзкай партыі Абдулы Аджалана арганізавалі акцыі пратэсту з нагоды 6-ай гадавіны ягонага арышту турэцкімі сіламі бясьпекі. Аджалан – шматгадовы лідэр курдзкіх паўстанцаў -- быў прысуджаны ў 1999 годзе да сьмерці, але пазьней прысуд зьмякчылі. Ён адбывае пажыцьцёвае зьняволеньне ў жорсткай ізаляцыі ў турме пад Стамбулам.
XS
SM
MD
LG