Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародны Кіёцкі пратакол набыў моц


КІЁТО. Міжнародны Кіёцкі пратакол у абмежаваньні шкодных выкідаў у атмасфэру, якія выклікаюць “парніковы эфэкт”, сёньня набыў моц. Пратакол ратыфікавала 141 дзяржава, у тым ліку 30 прамыслова разьвітых краінаў, сярод якіх Расея. Дакумэнт абавязвае разьвітыя краіны абмежаваць выкіды шэрагу газаў больш чым на 5 адсоткаў ў параўнаньні з 90-ымі гадамі. Злучаныя Штаты, на якія прыходзіцца найвялікшая доля выкідаў, першапачаткова далучыліся да пратаколу, але потым выйшлі зь яго. Вашынгтон мяркуе, што меры, якія прадугледжвае дакумэнт, могуць нанесьці шкоду амэрыканскай эканоміцы.
XS
SM
MD
LG