Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША адклікалі свайго амбасадара ў Сырыі


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты адклікалі свайго амбасадара ў Дамаску пасьля таго, як напярэдадні быў забіты былы прэм’ер-міністар Лібану Рафік Харыры. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заявіў, што гэтае забойства выклікае сумнеў адносна цьверджаньня Сырыі, што яе ваенная прысутнасьць скіраваная на ўнутраную бясьпеку Лібану. Баўчэр падкрэсьліў, што амбасадар адклікаецца ў зьвязку са шматлікімі праблемамі ў сырыйска-амэрыканскіх дачыненьнях. У Лібане абвешчана трохдзённая жалоба ў зьвязку з забойствам былога прэм’ер-міністра краіны Рафіка Харыры, войскі прыведзеныя ў падвышаную баявую гатовасьць.
XS
SM
MD
LG