Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анан патрабуе, каб Сырыя вывела войскі зь Лібану


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў Сырыю вывесьці 15-тысячны вайсковы кантынгент зь Лібану і тым самым выканаць рэзалюцыю Рады Бясьпекі.

(Анан: ) “У рэзалюцыі зьмешчаны заклік да вываду сырыйскіх войскаў зь Лібану. У размовах на гэтую тэму мы заявілі, што чакаем прагрэсу ў пытаньні вываду войскаў. Мы спадзяемся, што будуць ясныя сьведчаньні вываду войскаў на момант, калі я падрыхтую чарговую справаздачу, якую вынесу на разгляд Рады Бясьпекі ў красавіку”.
XS
SM
MD
LG