Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібан: жалоба пасьля забойства экс-прэм''ера


БЭЙРУТ. У Лібане абвешчана трохдзённая жалоба ў сувязі з забойствам былога прэм’ер-міністра краіны Рафіка Харыры. Напярэдадні пры замаху на Харыры, апрача яго, загінулі яшчэ 13 чалавек, звыш сотні людзей атрымалі раненьні. Згодна зь першымі вынікамі расьсьледаваньня тэракту, за рулём замінаванай машыны, што выбухнула перад картэжам Харыры, знаходзіўся сьмяротнік.

Пасьля забойства Харыры ў Лібане абвастрыліся адносіны паміж прасырыйскім урадам і апазыцыяй, якая вінаваціць Сырыю ў дачыненьні да забойства экс-прэм’ера. Летась Харыры пакінуў лібанскі ўрад і перайшоў у апазыцыю, дамагаючыся вываду сырыйскіх войскаў, што знаходзяцца ў Лібане ўжо звыш 20 гадоў.
XS
SM
MD
LG