Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай: звыш 200 ахвяраў выбуху на шахце


ПЭКІН. На паўночным усходзе Кітаю ў правінцыі Ляанін працягваюцца пошукавыя работы на шахце, дзе напярэдадні здарыўся выбух. Ня менш як 203 чалавекі загінулі, 22 былі параненыя. Яшчэ 12 шахтароў застаюцца пад заваламі на глыбіні 242 мэтраў.

Паводле афіцыйнага кітайскага агенцтва “Сіньхуа”, учорашні выбух стаў найбольшай аварыяй у вугальнай галіне Кітаю за апошнія 40 гадоў. Летась пры аварыях, пажарах і няшчасных здарэньнях у кітайскіх шахтах загінула звыш 6 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG