Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея ня будзе затрымліваць Цімашэнкі


МАСКВА. Расейскія праваахоўчыя органы ня будуць арыштоўваць прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі ў выпадку яе прыезду на тэрыторыю Расеі, – пра гэта заявіў генэральны пракурор Расеі Ўладзімір Усьцінаў. Ён зазначыў, што Цімашэнка мае імунітэт як вышэйшая службовая асоба.

Раней пракуратура Расеі аб’яўляла Цімашэнку ў вышук, вінавацячы яе ў дачы хабару расейскім вайсковым чыноўнікам. Цімашэнка адмаўляе гэтыя абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG