Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран спадзяецца на пагадненьне з Эўразьвязам


БРУСЭЛЬ. Міністар замежных справаў Ірану Камаль Харазі выказаў спадзяваньне, што Тэгерану ўдасца дасягнуць пагадненьня з Эўрапейскім Зьвязам у пытаньні ядзернай праграмы. Аналягічнае меркаваньне выказаў Жан-Клёд Юнкер – прэм’ер Люксэмбургу, краіны, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе. Харазі пачынае сёньня візыт у Люксэмбург, дзе правядзе перамовы з кіраўніцтвам Эўразьвязу. Эўрапейскі Зьвяз спрабуе пераканаць Іран адмовіцца ад вытворчасьці ўзбагачанага ўрану. Злучаныя Штаты дапускаюць, што Іран скарыстоўвае праграму ўзбагачэньня ўрану для распрацовак ядзернай зброі. Тэгеран падкрэсьлівае мірны характар сваёй ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG