Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзесяць сутак арышту—для намесьніка старшыні Саюзу палякаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Намесьніка старшыні Саюзу палякаў Беларусі Юзафа Пажэцкага асудзілі на 10 сутак арыштуза тое, што ён нібыта зьбіў старшыню СПБ Тадэвуша Кручкоўскага.

Спадару Пажэцкаму патэлефанавалі і паведамілі пра рашэньне адміністрацыйнага суду Ленінскага раёну Горадні. Сам ён на судзе не прысутнічаў і ня ведаў, што суд адбыўся ўчора. Сёньня Ю.Пажэцкі напісаў скаргу ў пракуратуру Ленінскага раёну. Ён таксама напісаў у суд заяву, і яму дазволілі азнаёміцца з матэрыяламі працэсу, але пакажуць іх яму толькі ў пятніцу.

Юзаф Пажэцкі сказаў нашаму карэспандэнту, што 18 студзеня ён зайшоў у кабінэт да Тадэвуша Кручкоўскага і запрасіў яго на паседжаньне Галоўнай управы Саюзу. Аднак той адмовіўся ўдзельнічаць у паседжаньні. Паводле Пажэцкага, знайшліся сьведкі таго, што ён нібыта ўдарыў старшыню СПБ, хоць іх у кабінэце было толькі двое.

Судовае паседжаньне павінна было адбыцца 7 лютага. Аднак Ю.Пажэцкі напісаў у суд заяву, каб яго перанесьлі на іншы дзень. Суд сапраўды перанесьлі, але не паведамілі спадару Пажэцкаму дату.
XS
SM
MD
LG