Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску з удзелам А.Лукашэнкі адбудзецца афіцыйнае адкрыцьцё Дому правасудзьдзя


Іна Студзінская, Менск 15 лютага ў беларускай сталіцы адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Дому правасудзьдзя, дзе ўжо цяпер працуюць адразу тры раённыя суды: Ленінскі, Партызанскі і Кастрычніцкі. Яны пераехалі ў новы будынак на пачатку лютага.

Прэзыдэнта чакалі ўвесь мінулы тыдзень, але толькі сёньня Аляксандар Лукашэнка перарэжа чырвоную стужку на ўрачыстым афіцыйным адкрыцьці.

У судах – самае сучаснае абсталяваньне, новыя кампутары, аргтэхніка. Месцы правядзеньня паседжаньняў абсталяваныя сыстэмамі відэазапісу, можна адразу рабіць запіс працэсаў. Ёсьць вялікая заля на 200 чалавек для правядзеньня так званых “гучных” працэсаў, якія прыцягваюць увагу журналістаў і грамадзкасьці, а таксама канфэрэнц-заля на 450 месцаў.

15 лютага ў новым будынку Менскі гарадзкі суд падвядзе вынікі працы за 2004 год, а ў сераду там адбудзецца паседжаньне прэзыдыюму Вярхоўнага Суду.
XS
SM
MD
LG