Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якаў Гутман: “За 12 гадоў жыцьця ў Нью-Ёрку я ня ведаю ні газэты “Русская Америка”, ні радыёстанцыі “Наш голос”


Сяргей Навумчык, Прага Афіцыйныя СМІ Беларусі паведамілі, што газэта “Русская Америка” і нью-ёрская радыёстанцыя “Наш голос” назвалі Аляксандра Лукашэнку “лепшым палітыкам году”. Цытуюцца інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі галоўнаму рэдактару газэты.

За амаль дзевяць гадоў жыцьця ў Нью-Ёрку я ніколі ня чуў ні пра такую газэту, і пра такую станцыю. Не прыгадваюць іх і тыя, каму я датэлефанаваўся ў Нью-Ёрк. Вось што гаворыць прэзыдэнт Усясьветнага Згуртаваньня беларускіх габрэяў Якаў Гутман:

(Гутман: ) “Я ня ведаю ні такой газэты, ні такой радыёстанцыі. Можа, яны недзе і існуюць, але я іх ня ведаю. Гэта нягледзячы на тое, што я цікаўлюся ўсімі сродкамі масавай інфармацыі, якія працуюць на расейскай мове”.

(Навумчык: ) “Якаў, колькі гадоў Вы жывяце ў Нью-Ёрку?”

(Гутман: ) “Дванаццаць гадоў. Ужо нават больш чым дванаццаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG