Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш просіць 82 мільярды на дадатковыя выдаткі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш пераконвае Кангрэс ЗША ўхваліць у блізкім часе ягоны запыт аб 82 мільярдах даляраў дадатковага фінансаваньня на вайсковыя дзеяньні ў Іраку і Аўганістане. Гэтая сума таксама прадугледжвае дапамогу краінам, пацярпелым ад цунамі, дапамогу ўцекачам ў суданскай правінцыі Дарфур і падтрымку Палестынскай аўтаноміі, Ярданіі, Пакістану і Ўкраіны. Гэты запыт, як чакаецца, будзе ўхвалены Кангрэсам, нягледзячы на перасьцярогі некаторых заканадаўцаў, што гэтыя выдаткі павялічаць і без таго вялікі бюджэтны дэфіцыт. 75 мільярдаў даляраў будуць выдаткаваныя на патрэбы Пэнтагону, 5 мільярдаў 700 мільёнаў даляраў – на навучаньне ірацкіх сілаў бясьпекі і 660 мільёнаў -- на будаўніцтва новай амбасады ЗША у Багдадзе. 2 мільярды 200 тысяч даляраў пойдуць на барацьбу зь незаконным гандлем наркотыкамі і дэмакратычныя рэформы ў Аўганістане. 400 мільёнаў даляраў атрымаюць краіны, якія пайшлі на палітычныя й эканамічныя рызыкі, паслаўшы свае войскі ў Ірак і Аўганістан. Украіна атрымае 60 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG