Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перамовы аб новым ўрадзе Іраку


БАГДАД. Пасьля перамогі на выбарах шыіцкай кааліцыі пачаліся перамовы ў фармаваньні новага ўраду Іраку. Прадстаўнікі Аб’яднанага Ірацкага Альянсу абмяркоўваюць кандыдатуру новага прэм’ер-міністра краіны. Шыіцкая кааліцыя атрымала 48 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў, і як мяркуецца, будзе мець больш за палову месцаў ў Нацыянальнай Асамблеі. Каб абраць кіраўніка ўраду і двух віцэ-прэм’ераў, неабходна, каб за іх кандыдатуры прагаласавалі дзьве траціны дэпутатаў. Кааліцыя курдзкіх партый, якая атрымала 25 адсоткаў галасоў, высунула аднаго са сваіх лідэраў Джалала Талабані кандыдатам на прэзыдэнта Іраку. Пакуль незразумела, якую ролю ў Нацыянальнай асамблеі будуць адыгрываць суніты, бо з прычыны байкоту выбараў суніты маюць толькі пяць месцаў у Асамблеі.
XS
SM
MD
LG