Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узброеныя сілы Лібану ў стане падвышанай баявой гатоўнасьці


БЭЙРУТ. Узброеныя сілы Лібану прыведзеныя ў стан падвышанай баявой гатоўнасьці – пасьля ўчорашняга забойства былога прэм’ер-міністра Рафіка Харыры. Ён загінуў учора пры выбуху замінаванай машыны ў цэнтры Бэйруту. Разам з Харыры загінулі яшчэ ня менш як 9 чалавек, звыш 100 чалавек параненыя. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе раней невядомая ісламісцкая групоўка. Лібанскія апазыцыйныя лідэры ўсклалі віну за забойства на ўлады Лібану й Сырыі і запатрабавалі вываду сырыйскіх войскаў з краіны на працягу трох месяцаў. Харыры пакінуў лібанскі ўрад летась у кастрычніку з прычыны рэзкіх разнагалосьсяў з Сырыяй. Цяперашні лібанскі кабінэт прытрымліваецца прасырыйскіх пазыцыяў
XS
SM
MD
LG