Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бэйруце загінуў былы прэм''ер Лібану


БЭЙРУТ. Былы прэм’ер-міністар Лібану Рафік Харыры загінуў сёньня пры выбуху замінаванай машыны ў цэнтры Бэйруту. Разам з Харыры загінулі яшчэ ня менш за 9 чалавек, звыш 100 чалавек параненыя.

Адказнасьць за тэракт узяла на сябе раней невядомая ісламісцкая групоўка. Лібанскія апазыцыйныя лідэры ўсклалі віну за забойства на ўлады Лібану й Сырыі і запатрабавалі вываду сырыйскіх войскаў з краіны на працягу трох месяцаў.

Харыры пакінуў лібанскі ўрад летась у кастрычніку з прычыны рэзкіх рознагалосьсяў з Сырыяй. Цяперашні лібанскі кабінэт прытрымліваецца прасырыйскіх пазыцыяў.
XS
SM
MD
LG