Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне былі затрыманыя музыкі менскага гурту “Краски”


Ул. інф. Гэтымі днямі ў Дусэльдорфе ўладамі Нямеччыны былі затрыманыя музыканты і адміністрацыя беларускага гурту “Краски” Аксана Кавалеўская, Сяргей Шмыкаў, Кірыл Шаргаеў, Сяргей Чаленка.

Тэрмін іхнага затрыманьня невядомы. Праўдападобна, яны застануцца пад арыштам да высьвятленьня абставінаў. Падобныя дзеяньні нямецкіх уладаў у дачыненьні да групы “Краски” ўжо мелі месца летась, калі мызыкам адмовілі ў нямецкай візе для ўдзелу ў заплянаваных канцэртах. “Краски” знаходзяцца пад арыштам у пастарунку. У іх канфіскаваныя мабільныя тэлефоны, і ім не даюць магчымасьці зьвязацца з прадусарам.
XS
SM
MD
LG