Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новая перадача Свабоды “Беларусь на вайне”


Юры Дракахруст, Прага 9 траўня сёлета спаўняецца 60 гадоў перамозе дзяржаваў антыгітлераўскай кааліцыі ў ІІ усясьветнай вайне. Беларусы спаўна зьведалі тую вайну, прайшоўшы яе ад 1 верасьня 1939 году – пачатку нямецка-польскай вайны – да 9 траўня – капітуляцыі нацысцкай Нямеччыны.

На працягу дзесяцігодзьдзяў шмат што забылася, шмат што застаецца невядомым дагэтуль, шмат што сталася наўмысна скажоным дзеля ідэалягічных і палітычных мэтаў.

У нашым цыклі “Беларусь на вайне” паспрабуем яшчэ раз прыгадаць перагарнутыя старонкі гісторыі.

Жыцьцё цывільнага насельніцтва пад нацысцкай акупацыяй, “партызанка” і калябарацыя, палон і канцлягеры, страты насельніцтва ў часе вайны, тэрытарыяльныя “страты” і “набыткі” – гэтыя ды іншыя тэмы, зьвязаныя з ІІ усясьветнай вайной, мы прыгадаем у нашых перадачах.

Тэму будуць весьці гісторыкі і пісьменньнікі, былыя партызаны і ўцекачы, вэтэраны і вязьні канцлягераў.

Памяць вялікіх выпрабаваньняў і выжываньня, сьмерці і жыцьця, памылак і выкупленьня, вернасьці і здрады – у цыклі перадачаў Радыё Свабода “Беларусь на вайне”.

Слухайце ў эфіры Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG