Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паслаў у парлямэнт Валера Цапкалу


Юры Дракахруст, Прага Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валера Цапкалу памочнікам прэзыдэнта – паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта ў Нацыянальным сходзе.

11 лютага кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб увядзеньні пасады паўнамоцнага прадстаўніка прэзыдэнта ў парлямэнце. Паводле ўказу, “паўнамоцны прадстаўнік забясьпечвае ўзаемадзеяньне кіраўніка дзяржавы з палатамі парлямэнта, прысутнічае і выступае на пасяджэньнях, тлумачыць пазыцыю прэзыдэнта па пытаньнях, якія разглядаюцца палатамі парлямэнту”.

Кароткая даведка: Валер Цапкала нарадзіўся ў 1965 годзе ў Горадні. У 1991 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносінаў, потым – асьпірантуру інстытуту. У 1993-1994 гадох быў дарадцам Вярхоўнага Савету Беларусі ў Выканаўчым сакратарыяце СНД, у 1994-1997 гадох – першы намесьнік міністра замежных справаў, з 1997 года – пасол Беларусі ў ЗША, з 2002 – памочнік кіраўніка дзяржавы.
XS
SM
MD
LG