Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сэрбіі крытыкуе ролю ААН у Косаве


АРАХАВАЧ (СЭРБІЯ І ЧАРНАГОРЫЯ). Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч крытычна ацаніў ролю Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў ў Косаве. Выступаючы ў сэрбскім анкляве Арахавач, Тадзіч заявіў, што сытуацыя з сэрбскай меншасьцю ў Косаве – гэта зьдзек з эўрапейскіх каштоўнасьцяў, прыхільнасьць да якіх дэкляруе адміністрацыя ААН у Косаве. Тадзіч заклікаў ААН дапамагчы ў вырашэньні праблем сэрбаў ды іншых меншасьцяў у Косаве.

Косава апынулася пад пратэктаратам ААН у 1999 годзе, калі авіяўдары НАТО спынілі напады сэрбаў на этнічных альбанцаў, якія патрабавалі незалежнасьці. У правінцыі дасюль захоўваецца напружанасьць паміж рознымі этнічнымі групамі. У леташнім сакавіку міратворцам ААН не ўдалося спыніць натоўпы этнічных альбанцаў, якія падпальвалі дамы й цэрквы ў сэрбскіх мястэчках і вёсках. Тады загінулі 19 чалавек, в каля 4 тысяч чалавек, у асноўным сэрбы, былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
XS
SM
MD
LG