Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у сук уляпіў


Леанід Дранько-Майсюк, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Гэта дастаткова пашыраны ў народзе выраз. Яго можна назваць эмацыянальна-бяседным. Схема яго ўжываньня такая: пачуўшы ад свайго суразмоўцы нешта вельмі ўдалае, другі суразмоўнік ухвальна ўсклікае: “Ну ты й сказаў! Як у сук уляпіў!”

Гэты выраз часта сустракаецца і ў мастацкай літаратуры. У якасьці прыкладу нагадаю ўрывак з раману паэта Міколы Аўрамчыка “У падзямельлі”:

“Палонных прыгналі ў лягер, на супрацьлеглую ўскраіну гораду. Перш чым канваіры перадалі калёну лягернаму начальству, палонных абышлі і ўважліва агледзелі, нібы прыцэньваючыся да кожнага, два чалавекі ў цывільным адзеньні… Абодва размаўлялі па-руску, але з чужаземным акцэнтам… –

Разберись, как люди! – загадаў першы. –

Что столпились, как овцы?! – спытаў другі. Янка пачуў, як ззаду нехта паціху сказаў: “Тоўпяцца людзі. У гурт зьбіваюцца авечкі. Сам ты баран…” Янка падумаў: “Ну й трапна сказаў!.. Як у сук уляпіў!..”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG