Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 14 лютага


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 14 лютага.

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год. Герой пяцігодкі заводу “Чырвоны мэталіст” імя Кірава рабочы Ціхан гаворыць:

Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Опера — любімы мною від тэатральнага мастацтва. Я, як стары рабочы, з вялікім пад’ёмам глядзеў пастаноўку “Пікавая дама”, якая паказвае жыццё афіцэрства эпохі XVIII–XIX вякоў з яе нравамі і звычкамі. У оперы правільна паказана жаднасць афіцэрства к нажыве. У пастаноўцы “Князь Ігар” моцна паказан стан Канчака, ярка адлюстравана любоў дачкі хана да сына Ігара — Владзіміра”.

“Вечерний Минск”, 1975 год:

“Незвычайна цёплай выдалася першая палова гэтай зімы. У сьнежні тэмпэратура паветра была на 5, а ў студзені — больш чым на 6 градусаў вышэй за сярэднюю шматгадовую для гэтых месяцаў. Асабліва зьдзівіў студзень. На шосты дзень новага году ў горадзе прайшоў лівень, інтэнсіўнасьць якога не саступала летнім дажджам. Ды й тэмпэратура дасягнула амаль 8 градусаў цяпла. Сыноптыкі такога не фіксавалі ніводнага разу за ўвесь пэрыяд назіраньняў”.

“Вечерний Минск”, 1985 год. Пра кандыдата ў дэпутаты гарсавету Ігара Дабралюбава:

“Не было такога, каб Ігар Міхайлавіч страціў панаваньне над сабой, плюснуў на людзей тым, што набалела, назапасілася ў душы. Перамолваючы на жорнах душы сваёй усе трывогі і сумненьні, ён нясе іншым сьвятло і радасьць… Шмат часу аддае працы з маладымі кінэматаграфістамі. Толькі за апошні час быў мастацкім кіраўніком фільмаў, якія зьнялі Ўладзімер Колас, Міхаіл Якжэн, Юры Марухін. Сярод многіх іншых узнагародаў Ігар Міхайлавіч беражліва захоўвае і гэтую — знак “Настаўнік моладзі”.
XS
SM
MD
LG