Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: Як сьвяткуе Дзень сьвятога Валянціна беларуская моладзь?


Міхал Стэльмак, Менск Апытаньне сярод менскіх студэнтаў правёў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Які сёньня дзень?”

(Алесь: ) “Панядзелак”.

(Іван: ) “Дзень сьвятога Валянціна”.

(Віктар: ) “Дзень закаханых”.

(Вераніка: ) “14 лютага ўсё ўсьміхаюцца, усім весела. Гэта цудоўнае сьвята–дзень усіх закаханых”.

(Ганна: ) “Сёння вельмі цудоўнае сьвята. Таму што ў гэтае сьвята людзі, якія кахаюць і ня могуць выказаць сваіх пачуцьцяў, у гэты дзень могуць выказаць свае пачуцьці другому чалавеку”.

(Карэспандэнт: ) “А хто такі сьвяты Валянцін?”

(Алег: ) “Гэта ў старажытным Рыме быў такі сьвятар. Падчас вайны рымскі імпэратар, ня памятаю ягонага прозьвішча, забараніў рымскім салдатам жаніцьбу. Каб яны ваявалі. А гэты Валянцін іх таемным чынам ажаніў. І потым, калі яго пасадзілі ў турму, у яго закахалася дачка наглядчыка турмы”.

(Люда: ) “Сьвяты Валянцін, наколькі я памятаю, сядзеў у турме і сваёй каханай накіраваў перадсьмяротную запіску, у якой паведаміў, як ён яе кахае”.

(Васіль: ) “Гэты дзень назаваны ў гонар аднаго сьвятога, які быў забіты ў 19 стагодзьдзі. Яго спалілі на вогнішчы інквізытары”.

(Уладзімер: ) “У гэты дзень закаханыя людзі дараць адзін другому падарункі, і гэта вельмі прыемны дзень для жанчын і мужчынаў ва ўсім сьвеце”.

(Карэспандэнт: ) “Вы што-небудзь падарылі сваёй каханай?”

(Уладзімер: ) “Не”.

(Сьвета: ) “Так. “Валянцінку” і ручку прыгожую”.

(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць у вас каханая?”

(Віталь: ) “Так. Яна добрая, прыгожая, клясная дзяўчынка. У яе цудоўны характар. Я калі ўпершыню яе пабачыў, зь першага разу закахаўся ў яе”.

(Канстанцін: ) “У маёй каханай прыгожыя вочы. Усё прыгожае”.

(Карэспандэнт: ) “Што вы ёй падарыце?”

(Канстанцін: ) “Кветкі”.

(Карэспандэнт: ) “А што ў гэты дзень дараць?”

(Алена: ) “Што-небудзь маленькае, але вельмі прыемнае. Каб гэты падарунак выяўляў пачуцьці”.

(Спадарыня: ) “Я свой падарунак падарыла раніцай. Падарунак быў ня вельмі значны, але галоўнае — увага”.

(Спадарыня: ) “Закаханыя ў гэты дзень дараць усьмешкі, “валянцінкі”.

(Віктар: ) “Звычайна ў гэтае сьвята ня дараць падарункаў, а прызнаюцца ў каханьні”.

(Карэспандэнт: ) “У Беларусі адзначаюць гэтае сьвята, так як і ў іншых краінах?”

(Спадарыня: ) “Мабыць, у сьвеце гэта адзначаецца на больш высокім узроўні, бо да Беларусі дайшло пазьней”.
XS
SM
MD
LG