Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкі актывіст са Слоніму выйграў суд у Беларускага тэлебачаньня


Альгерд Невяроўскі, Менск Суд Першамайскага раёну Менску задаволіў пазоў кіраўніка слонімскай грамадзкай арганізацыі “Воля да разьвіцьця” Міхася Варанца да Беларускага тэлебачаньня. Суд прызнаў, што паказаны ў сакавіку 2004 году ў праграме БТ “Панарама” сюжэт абражае гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю спадара Варанца ды арганізацыі, якую ён узначальвае.

16 сакавіка ў праграме БТ “Панарама” быў паказаны сюжэт гарадзенскага карэспандэнта Мікалая Мельнічэнкі, які сьцьвярджаў, што на грошы праграмы Эўразьвязу TACIS Міхась Варанец наладзіў фінансаваньне апазыцыі.

Разгляд пазову спадара Варанца ў судзе працягвалася два тыдні. Было заслухана многа сьведак і вывучана шмат дакумэнтаў. У выніку Міхась Варанец здолеў даказаць, што распаўсюджаныя ў сюжэце зьвесткі – хлусьня. Судзьдзя Лідзія Цяліца задаволіла пазоў спадара Варанца ды абавязала БТ абвергнуць няпраўду.

Вось як пракамэнтаваў судовае рашэньне Міхась Варанец:

(Варанец: ) “Я лічу, што гэта справядлівае, аб’ектыўнае рашэньне суду. Гэта, у пэўным сэнсе перамога гэтай нашай судовай сыстэмы над сабой. Гэта нармальна”.

БТ мае права абскардзіць гэтае рашэньне ў судзе вышэйшай інстанцыі.
XS
SM
MD
LG