Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзень сьвятога Валянціна – хрысьціянскае або паганскае сьвята?


Юры Дракахруст, Прага Імя сьвяту даў сьвятар горада Тэрні Валянцін. У ІІІ стагодзьдзі нашай эры, калі ён жыў, салдатам легіёнаў Рымскай імпэрыі было забаронена ўступаць у шлюб. Але добры сьвятар патаемна вянчаў легіянэраў. На Валянціна данесьлі ўладам, ён быў кінуты ў вязьніцу. Легенда паведамляе, што малады сьвятар за кратамі сам пакахаў дачку свайго турэмшчыка і перад сьмяротным пакараньнем напісаў ёй любоўны ліст, падпісаўшыся : “Твой Валянцін”.

Ізноў жа паводле легенды 14 лютага ён быў забіты катам. З гэтай трагічнай гісторыі пайшла традыцыі сьвяткаваць 14 лютага дзень каханьня, якое перамагае нават сьмерць, і пісаць “валянцінкі” сваім каханым.

Царква прызнала Валянціна сьвятым, ягоныя мошчы захоўваюцца ў шатляндзкім горадзе Глазга, у царкве Джона Данса.

Вечны Рым сышоў у нябыт, але чалавечая любоў жыве вечна.

Хаця гістарычная навука сьведчыць, што як раз у старажытным Рыме ў гэты дзень адзначалася сьвята лупэркаліяў. Голыя ўдзельнікі сьвяткаваньня бегалі па вуліцах і хвасталі жанчынаў плёткамі са скуры казла. Жанчыны і дзяўчаты былі ня супраць, лічылася, што гэтыя удары прынясуць ім любоў і шмат дзяцей.

Царква, як гэта часта бывала, ня стала адмяняць папулярнае паганскае сьвята, а пераасэнсавала яго ў больш хрысьціянскім стылі.
XS
SM
MD
LG