Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паводле Сэўлу-яшчэ рана лічыць Паўночную Карэю "ядзернай дзяржавай"


ПЭКІН: Паводле Сэўлу, яшчэ рана лічыць Паўночную Карэю “ядзернай дзяржавай”. Міністр ўзьяднаньня абедзьвюх частак Карэі - Чунг-Донг-Юнг адзначыў выступаючы перад дэпутатамі парлямэнту, што Пхэнян толькі заяўляе аб авалоданьні ядзернай зброяй, але пакуль не правёў ніякіх выпрабаваньняў гэтай зброі. У чацьвер Паўночная Карэя заявіла, што яна адмаўляецца ад далейшых перамоваў ў справе сваіх ядзерных праграмаў. Раней, Кітай паведаміў, што ён усё-ж спрабуе аднавіць гэтыя перамовы. Злучаныя Штаты настойваюць на тым, каб Пэкін скарыстаў свой ўплыў на Паўночную Карэю, паколькі ён зьяўляецца галоўным пастаўшчыком харчаваньня і энэргіі для сваёй суседкі. Міністр замежных справаў Кітаю Лі Жаоксінг заявіў дзярж-сакратату ЗША Кандалізе Райс, што Пэкін выказваецца за тое, каб карэйскі паўвостраў быў поўнасьцю свабодны ад ядзернай зброі. Пхэнян тлумачыць свае ядзерныя амбіцыі пагрозай атакі з боку Злучаных Штатаў.
XS
SM
MD
LG