Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль выдасьць целы 15 палестынскіх баевікоў


ЕРУЗАЛІМ: Сёньня Ізраіль мае намер перадаць палестынскім уладам целы 15 партызанаў, якія загінулі ў часе апошніх баёў у Паласе Газы. Гэта мае быць жэст добрай волі пасьля нядаўняй сустрэчы прэм’ера Ізраілю Арыеля Шарона з палестынскім лідэрам Махмудам Аббасам. У якасьці яшчэ аднаго жэсту добрай волі Ізраіль абяцаў вызваліць у сераду 500 палестынскіх вязьняў. Пасьля сэрыі пагрозаў з боку радыкальных ізраільскіх колаў, якія супраціўляюцца ліквідацыі габрэйскіх пасяленьняў ў Паласе Газы , ізраільскія сілы бясьпекі ўзмацнілі ахову дзяржаўных чыноўнікаў.
XS
SM
MD
LG